На Капыльшчыне да пасадкі лесу далучыліся актывісты БРСМ
У Капыльскім лясніцтве актывісты БРСМ, РГА «Белая Русь» і спецыялісты Капыльскага вопытнага лясгаса на плошчы 2,4 га высадзілі лясныя культуры алешыны і бярозы.
Моладзь была рада паўдзельнічаць у такой адказнай і незвычайнай акцыі. Яны бліжэй пазнаёміліся з прафесіяй і нялёгкай працай лесаводаў, а некаторыя хлопцы нават задумаліся аб выбары будучай прафесіі. Такія акцыі даюць магчымасць усвядоміць неабходнасць укладу кожнага чалавека ў стварэнне лясоў для будучых пакаленняў. А таксама ўнесці свой маленькі ўклад у развіццё нашай краіны, яе добраўпарадкаванне, прыгажосць і захаванне прыродных багаццяў.
Сваімі ўражаннямі падзялілася член Маладзёжнага парламента пры Капыльскім раённым Савеце Дэпутатаў Маргарыта Макаранка:
«Мне вельмі спадабалася прымаць удзел у такой значнай падзеі. Такім чынам, мы захоўваем прыроду і яе прыгажосць. Бо лясы гэта адно з галоўных багаццяў нашай краіны і мы, моладзь, павінны захаваць яе як унікальную часцінку Беларусі. Асабліва радуе, што мы стварылі частку будучага лесу ў год 80-годдзя Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».



