Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Святочны візіт у Гразоўскі пансіянат

22.04.2025

Сёння, у светлы велікодны панядзелак, Капыльшчына далучылася да традыцыйнай дабрачыннай акцыі. Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, яго намеснік Ірына Юхо, настаяцель Спаса-Узнясенскага храма, протаіерэй Сергій Чарны наведалі Грозаўскі сацыяльны пансіянат «Ліпавы рай», каб асабіста павіншаваць пастаяльцаў з Вялікаднем і падарыць ім святочны настрой.

Ганаровых гасцей сустракалі супрацоўнікі пансіяната ў яркіх касцюмах з традыцыйным велікодным пірагом, які сімвалізуе гасціннасць і святочную ўрачыстасць.

Звяртаючыся да пастаяльцаў пансіяната Сяргей Пілішчык адзначыў, што Вялікдзень — гэта свята дабра, міласэрнасці і надзеі.

— Для нас важна, каб ніхто не адчуваў сябе самотным, асабліва тыя, хто знаходзіцца ў сацыяльных установах. Бачыць шчырыя ўсмешкі і падзяку — гэта самае каштоўнае, — падкрэсліў кіраўнік раёна.

— Вялікдзень Хрыстовы — гэта час асаблівай радасці і адзінства, калі мы пакліканы дзяліцца любоўю і міласэрнасцю з тымі, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы, — кажа айцец Сергій. — Няхай святло Уваскрэсення Хрыстовага сагравае сэрцы ўсіх, хто сёння прыняў нашы сціплыя дары і словы суцяшэння.

Падчас акцыі «Падары радасць бліжняму», якая праходзіць пры падтрымцы Мінаблвыканкама і Мінскай мітраполіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, пажылыя людзі і людзі з абмежаванымі магчымасцямі атрымалі не толькі цёплыя словы і ўвагу, але і святочныя падарункі.

Акцыя «Падары радасць бліжняму» ўжо некалькі гадоў аб’ядноўвае прадстаўнікоў улады, царквы і грамадскасці, каб падтрымаць самых уразлівых членаў грамадства. Гэты дзень — яшчэ адно пацвярджэнне таго, што дабро і міласэрнасць застаюцца неад’емнай часткай нашых традыцый.

kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы