Яна пройдзе па 27 красавіка.
— Гэта ініцыятыва накіравана на фарміраванне культуры бяспечнай працы і зніжэнне вытворчага траўматызму да нуля, — адзначыла галоўны спецыяліст аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Анжэла Буняк. — Асноўная мэта — прыцягнуць увагу да пытанняў аховы працы, стымуляваць работадаўцаў і работнікаў да сумеснай дзейнасці па стварэнні бяспечных і здаровых умоў працы.
Згодна з распараджэннем райвыканкама, зацверджаны план правядзення «Тыдня нулявога траўматызму ў раёне». Гарачыя лініі, раённы Дзень аховы працы і семінар да Сусветнага дня аховы працы, сустрэчы ў працоўных калектывах па пытаннях захавання наймальнікамі патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях — гэтыя і шэраг іншых мерапрыемстваў пройдуць у раёне.
Раённай мабільнай групай будуць абследаваны арганізацыі ў мэтах аказання практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні заканадаўства аб ахове працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму, аператыўным выяўленні і ўстараненні парушэнняў патрабаванняў бяспекі. Акрамя таго, у арганізацыях раёна праінфармуюць работнікаў аб стане ўмоў і ахове працы на рабочых месцах, існуючай рызыцы пашкоджання здароўя, аб сродках індывідуальнай абароны, кампенсацыі за работу са шкоднымі або небяспечнымі ўмовамі працы. Ажыццявіцца і штодзённы кантроль за выкананнем работнікамі патрабаванняў па ахове працы ў арганізацыях і структурных падраздзяленнях. Пры выяўленні парушэнняў — будуць выдадзены прадпісанні для іх ліквідацыі.
Выезды рэйдавай групы дапамогуць ажыццявіць абследаванні суб’ектаў гаспадарання Капыльскага раёна, накіраваныя на выяўленне і спыненне фактаў знаходжання работнікаў на працоўных месцах у стане алкагольнага ап’янення.



