Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Нулявы траўматызм: спецыялісты абмеркавалі актуальныя пытанні аховы працы

05.05.2025

Спецыялісты і інжынеры па ахове працы прадпрыемстваў і арганізацый раёна сабраліся ў Капыльскім доследным лясгасе на раённы Дзень аховы працы, прымеркаваны да Сусветнага дня аховы працы і Тыдня нулявога траўматызму.

Месца правядзення выбралі не выпадкова, бо на прадпрыемстве надаецца шмат увагі ахове працы. Да таго ж, гэта ўстанова, разам з Капыльскім ТЦСАН, прызнаны пераможцамі раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю па ахове працы за 2024 год.

На прыкладзе майстэрняў участка па вытворчасці паліўных гранул цэха дрэваапрацоўкі Капыльскага доследнага лясгаса ўдзельнікі семінара вывучылі, як арганізавана вытворчасць па выпуску паддонаў і абразных піламатэрыялаў, якія створаны бытавыя ўмовы для работнікаў і многае іншае. Экскурсію па аб’екце правёў дырэктар Сяргей Мікалаеўскі і кампетэнтныя спецыялісты, якія расказалі аб формах праводзімай імі работы ў вытворчай сферы, станоўчых выніках дзейнасці і аб перспектыўных планах.

Насычанай была і асноўная частка праграмы семінара. Звяртаючыся да прысутных, намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Ірына Юха адзначыла:
— Забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы — наша пастаянная задача. І менавіта такія мерапрыемствы, як сённяшняе, даюць магчымасць наглядна прадэманстраваць, як гэта павінна працаваць на практыцы.

Па паведамленні начальніка Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Алены Гурыновіч, у ліку асноўных прычын няшчасных выпадкаў — не правядзенне з працуючымі інструктажоў і праверкі ведаў па ахове працы, стажыроўкі на працоўным месцы, абавязковых медыцынскіх аглядаў, аглядаў на месцазнаходжанне абсталявання, транспартных сродкаў, інструмента і прыстасаванняў патрабаванням па ахове працы і іншыя. Яна таксама агучыла адміністрацыйную адказнасць за парушэнне заканадаўства і патрабаванняў па ахове працы.

Інспектар АДАІ Капыльскага РАУС Аляксандр Байчук расказаў аб дарожнай бяспецы. Памочнік урача-гігіеніста санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Капыльскага райЦГЭ Антаніна Гардзіевіч давяла да ведама прысутных санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да ўмоў працы і побыту працуючых, зместу і эксплуатацыі вытворчых аб’ектаў, падкрэсліўшы важнасць захавання лабараторнага кантролю.

Варта адзначыць, што сёлета Сусветны дзень аховы працы прысвечаны тэме «Рэвалюцыйныя падыходы да бяспекі і гігіены працы: роля штучнага інтэлекту (ІІ) і цыфравізацыі на працоўных месцах». Таму на станоўчым прыкладзе ТАА «Вестаграсервіс» галоўны спецыяліст аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Анжэла Буняк з удзельнікамі семінара разгледзела пытанні прымянення найноўшых тэхналогій з пункту гледжання аховы працы і тэхнікі бяспекі, уключаючы робата-зваршчыка і найноўшую лазерную ўстаноўку.

— Бяспечныя ўмовы працы — найважнейшы прыярытэт для кожнай арганізацыі ўсіх галін. Падыходы па іх забеспячэнні пастаянна ўдасканальваюцца, у тым ліку з прымяненнем найноўшых тэхналогій. Сістэма штучнага інтэлекту — адзін з перспектыўных напрамкаў цыфравізацыі працэсаў, — заключыла выступоўца.

Праведзенае мерапрыемства стала нагляднай дэманстрацыяй таго, як сучасныя падыходы і ўвага да дэталяў дазваляюць не толькі захаваць здароўе супрацоўнікаў, але і павысіць эфектыўнасць працы. Удзельнікі мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні выступоўцам і пачуць на іх пісьменныя адказы.

Аўтар: Таццяна Бохан
«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы