Па добрай традыцыі напярэдадні Дня Перамогі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і тыя, хто пацярпеў ад яе наступстваў, прымалі віншаванні.
Кожны год людзей, якія прайшлі праз жорсткія выпрабаванні вайной, становіцца ўсё менш. Цяперашнюю гадавіну ў нашым раёне сустракаюць толькі 13 такіх сведкаў страшнага ліхалецця. Кожнаму з іх надаецца асаблівая ўвага.
Напярэдадні знамянальнай даты старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык павіншаваў жыхарку аг. Скабін Марыю Харытонаўну Прыміч — адзіную ўдзельніцу Вялікай Айчыннай, якая засталася на Капыльшчыне. З падарункамі, пажаданнямі здароўя і доўгіх гадоў жыцця ветэрана таксама наведалі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Юха, ваенны камісар Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў падпалкоўнік Кірыл Маглыш, старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Камянко і старшыня Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа.
Віншаванні ў гэты дзень таксама прымалі Ганна Станіславаўна Маліноўская (аг. Скабін), Кацярына Яфімаўна Дзятлавіч (аг. Цімкавічы), Ніна Андрэеўна Калеснік (аг. Семежава), Надзея Іванаўна Катвіцкая, Кацярына Макараўна Іванова, Яўген Васільевіч Сівецві, Люд. Вера Міхайлаўна Козел (в. Яўсеевічы), Уладзімір Міхайлавіч Коўш (в. Бабавенка), Марыя Паўлаўна Германовіч (аг. Жыліхава), Дзмітрый Дзмітрыевіч Бруек (в. Аргелаўшчына), Вольга Мікалаеўна Мялешка (в. Крывое сяло).
У гонар 80-й гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ветэранам былі ўручаны віншавальныя пісьмы ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і юбілейныя медалі «80 гадоў Перамогі».
Святочны настрой падчас ушаноўвання ствараў творчы калектыў «Свае хлопцы». І самі ветэраны, і іх госці з задавальненнем падпявалі выкананую артыстамі «Кацюшу», «Смуглянку» і іншыя песні ваенных гадоў.
Аўтар: Аксана Міхайлоўская
«СП»



