Пасля поўнай мадэрнізацыі крама, размешчаная на пл. Леніна, 11, расчыніў свае дзверы. Урачыстае адкрыццё стала значнай падзеяй не толькі для прадпрыемства, але і для ўсяго раёна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Мінаблспажыўсаюза Вольга Барынава, першы намеснік старшыні райвыканкама Віталь Ракевіч, намеснік старшыні Святлана Маліноўская, старшыня Капыльскага райспажыўтаварыства Віктар Смусёнак.
Як расказала дырэктар Капыльскага кааппрама Тамара Абрамовіч, пры мадэрнізацыі было вырашана поўнасцю захаваць гістарычную архітэктуру будынка, які з’яўляецца знакавым для горада і раёна.
— У краме цалкам заменена ўсё халадзільнае і гандлёвае абсталяванне, — уводзіць у курс справы Тамара Міхайлаўна. — Абноўлены столі, сцены, праведзена кладка новай пліткі. Акрамя гэтага, палепшаны ўмовы для персаналу, абсталяваны пакой для прадаўцоў. Адрамантаваны склады і іншыя службовыя зоны. Адным з галоўных вынікаў мадэрнізацыі стала значнае пашырэнне таварнай лінейкі. Па словах кіраўніка, асартымент павялічаны прыкладна на 50%.
Цяпер у магазіне прадстаўлены шырокі выбар мясной прадукцыі і паўфабрыкатаў, уключаючы новыя віды каўбас, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, астуджанай, салёнай і вэнджанай рыбы, малочных вырабаў і інш.
— Гэта важная падзея не толькі для Капыльскага раёна, але і для ўсёй вобласці ў цэлым, — кажа Вольга Барынава. — Гэта добрая тэндэнцыя. Вопыт такіх прадпрыемстваў, як Капыльскі кааппрам, якія смела мадэрнізуюцца і ідуць наперад, з’яўляецца прыкладам для іншых і актыўна распаўсюджваецца ў вобласці.
Дырэктаркааппрама таксама расказала аб перспектыўных праектах прадпрыемства, у прыватнасці, аб будаўніцтве новага халадзільнага памяшкання на 20 тон у жывёлазабойным цэху. Нягледзячы на цяжкасці, праца над праектам працягваецца, што кажа аб нацэленасці прадпрыемства на далейшае развіццё і павышэнне якасці прадукцыі для сваіх пакупнікоў.
Абноўленая «Мясная крама» гатова прыняць пакупнікоў і прапанаваць ім шырокі асартымент якаснай і смачнай прадукцыі ад мясцовага вытворцы.



