26 лютага 2026 года прафсаюзны прыём у Капыльскім раёне правядзе Навічонак Крысціна Уладзіміраўна, Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі:
10.00-12.00 — Капыльскі ўчастак сувязі Нясвіжскага занальнага вузла электрасувязі ЗУЭС Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» (г. Капыль, вул. Партызанская, 2);
13.00-15.00 — КУП «Капыльская ЖКГ» (г. Капыль, вул. Цімкавіцкая, 2)
На прыёмах будуць таксама прысутнічаць прадстаўнікі пракуратуры, якія пры неабходнасці падключацца да вырашэння пытання. Акрамя кансультацый пройдзе прававая асвета грамадзян.
Больш падрабязна аб прыёмах у Мінскай вобласці можна даведацца па тэлефоне (8-017) 323-39-23.