Мерапрыемства праходзіць пад кіраўніцтвам Старшыні Праўлення Белкаапсаюза Інэсы Караткевіч.
Удзел у адкрыцці семінара прыняла намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Святлана Маліноўская, якая прывітала арганізатараў і гасцей, падкрэсліўшы важнасць развіцця пякарнай галіны для раёна.
Семінар, які сабраў старшынь праўленняў аблспажыўсаюзаў, кіраўнікоў хлебазаводаў і профільных спецыялістаў, быў прысвечаны вывучэнню перадавых падыходаў да павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі і эфектыўнай арганізацыі збыту.
Адкрываючы праграму, удзельнікі засяродзіліся на практычных аспектах мадэрнізацыі вытворчасці і прывядзенні магутнасцей у адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі.
Аўтар: Наталля Давыдзенка



