Гасцей чакалі актыўныя забавы: запальны флэшмоб, магчымасць адчуць сябе будаўніком і крэатыўная фотазона. Галоўным сімвалам адзінства стаў агульны плакат, дзе кожны ўдзельнік упісаў сваё імя, пакінуўшы часцінку сябе ў гісторыі «Рытма».
Паралельна з адкрыццём для будучых лідэраў прайшла праца школы каманднага складу, у якой удзельнічала першы сакратар РК ГА БРСМ. Дар'я Рубан. Спікерам для камандзіраў раённых штабоў стаў камісар абласнога штаба Яўген Гараўскі, які падзяліўся вопытам і планамі на маючы адбыцца сезон.
— Студэнцкі рух з'яўляецца адным з вядучых напрамкаў маладзёжнай палітыкі, — адзначае Дар'я Рубан. — Бо для рабят гэта выдатная магчымасць зарабіць свае першыя грошы, зарэкамендаваць сябе адказным працаўніком і набыць новыя карысныя знаёмствы. У гэтым годзе на Капыльшчыне будзе арганізавана маштабная праца: восем студэнцкіх атрадаў прымуць у свае шэрагі 90 чалавек. Адным з першых, 15 чэрвеня, да выканання задач прыступіць студатрад Агеньчык, сфармаваны на базе ААТ Семежава. У яго склад увойдуць 12 маладых людзей, якія ўнясуць свой уклад у развіццё сельгаспрадпрыемства.
Фота з архіва РК"ТАА «БРСМ»



