Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расіі будзе актыўна абмяркоўвацца на VI Форуме рэгіёнаў - Мясніковіч

10.07.2019

Пытанні паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі будуць актыўна абмяркоўвацца на VI Форуме рэгіёнаў. Аб гэтым сёння на пасяджэнні аргкамітэта па яго падрыхтоўцы і правядзенні паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што актуальнасць форуму, у прыватнасці, у тым, што і напярэдадні, і ў працэсе яго правядзення будуць вельмі актыўна на самым высокім узроўні абмяркоўвацца пытанні паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі. У сувязі з гэтым ён арыентаваў беларускіх удзельнікаў на тое, каб узнімаць пытанні, што ўваходзяць у іх кампетэнцыю, з канкрэтнымі прапановамі.
У такім жа ключы будзе выбудоўвацца ўся работа беларускай дэлегацыі на форуме. "Трэба ўзнімаць пытанні, якія стаяць у парадку дня і з-за тых ці іншых абставін не вырашаны, і прапаноўваць варыянты вырашэння", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. У якасці прыкладу ён прывёў адмену роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
Вялікія чаканні звязаны з расійска-беларускім маладзёжным форумам, які, паводле слоў спікера, павінен прайсці нефармальна. Маладзёжную палітыку ён назваў адным з прыярытэтных напрамкаў. "Моладзь даволі амбіцыйная, узнімае актуальныя пытанні. Тыя, хто займае пэўнае службовае становішча, павінны адпавядаць патрабаванням маладзёжнага асяроддзя", - лічыць ён. Саюзныя адносіны Беларусі і Расіі Міхаіл Мясніковіч назваў каштоўнасцю, якую неабходна перадаць маладым пакаленням.
Форум рэгіёнаў пройдзе 16-18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу. Традыцыйна яго цэнтральным мерапрыемствам стане пленарнае пасяджэнне, у якім запланаваны ўдзел прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. У гэтым годзе яго тэмай стануць міжрэгіянальныя сувязі як аснова фарміравання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы Беларусі і Расіі. Будуць падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі дзвюх краін, камерцыйныя кантракты, іншыя дакументы аб супрацоўніцтве.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы