Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Урад вызначыў, якую матэрыяльную дапамогу атрымаюць ветэраны да Дня Перамогі

24.03.2025

Урад зацвердзіў памеры матэрыяльнай дапамогі, якая будзе выплачана ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншым катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада Беларусі.

Так, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама асобы, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года, атрымаюць па Br5 тыс. Асобам, узнагароджаным ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу ў тыле, якія працавалі на аб’ектах проціпаветранай абароны, мясцовай проціпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектаў у межах тылавых межаў дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог, а таксама якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года і ўзнагароджаным медалём «За абарону Ленінграда», і асобам, узнагароджаным знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда», належыць дапамога ў памеры Br2,5 тыс.

Матэрыяльная дапамога ў памеры Br1,5 тыс. будзе выплачана членам сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), прапалі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (мужу і жонцы, якія не ўзялі новы шлюб, дзецям — інвалідам з дзяцінства (у тым ліку ўсыноўленым, удачароным), іншым утрыманцам, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па названых падставах у адпаведнасці з заканадаўствам), былым вязням, у тым ліку непаўналетнім, фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета, а таксама былым непаўналетнім вязням іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па названай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам, інвалідам з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 мая 2025 года.

Як растлумачылі ў Мінпрацы, выплата матэрыяльнай дапамогі будзе праводзіцца ў перыяд з 2 па 8 мая. На выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі з рэспубліканскага бюджэту прадугледжана Br12,9 млн.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы