Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Вялікай Перамогі

07.05.2025

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі прыняцце гэтага закона азначае праяўленне гуманізму ў беларускім грамадстве, якое імкнецца да рэсацыялізацыі вінаватых асоб.

У адносінах да большасці асуджаных асноўнымі ўмовамі для прымянення ўстаноўленай законам амністыі з’яўляюцца поўнае пакрыццё шкоды (урону), нанесенай злачынствам, а таксама станоўчая характарыстыка ў перыяд адбывання пакарання.

Законам прадугледжваецца вызваленне ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці або змякчэнне пакарання за ўчыненне не маючых вялікай грамадскай небяспекі або менш цяжкіх злачынстваў шэрагу катэгорый асуджаных.

Сярод іх — непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны з дзецьмі да 18 гадоў, інваліды I і II групы, асобы, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, а таксама атрымалі раненні або захворванні ў перыяд ваеннай службы або службы ў ваенізаваных арганізацыях, і іншыя.

Асуджаным да абмежавання або пазбаўлення волі, якія не падпадаюць пад амністыю ў поўным аб’ёме, тэрмін пакарання будзе скарочаны часткова на 1 год.

Законам прадугледжаны і шэраг навацый. Так, пералік асоб, якія поўнасцю вызваляюцца ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, дапоўнены новай катэгорыяй асоб з пэўнымі захворваннямі. Раней не судзімым асобам, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту і асуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін да 6 гадоў уключна, пакаранне замяняецца больш мяккім у выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Замест поўнай амністыі ўстанаўліваецца прымяненне частковай у выглядзе скарачэння пакарання на 1 год да асоб, асуджаных за неасцярожныя злачынствы, якія прывялі да смерці чалавека.

Паводле папярэдніх разлікаў, амністыя закране амаль 8 тыс. асуджаных.

Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы