Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Праверак і маніторынгаў стане менш. Генпракурор расказаў падрабязнасці новага праекта ўказа аб кантрольнай дзейнасці

30.05.2025

У выпадку падпісання кіраўніком дзяржавы дапрацаванага праекта ўказа па пытаннях кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, праверак і маніторынгаў суб’ектаў гаспадарання стане менш. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны пракурор Андрэй Швед па выніках нарады Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён растлумачыў, што праект адпаведнага ўказа ўжо не першы раз абмяркоўваўся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, але на гэты раз дакумент атрымаў адабрэнне з боку Прэзідэнта і ўсіх зацікаўленых. «З улікам ранейшага абмеркавання і тых заўваг, якія былі агучаны кіраўніком дзяржавы, мы дапрацавалі праект указа па павышэнні эфектыўнасці кантрольна-нагляднай дзейнасці. Ён узгоднены ўсімі», — адзначыў Андрэй Швед.

Паводле яго слоў, у параўнанні з папярэднім праектам аб’ём дакумента стаў амаль у чатыры разы меншы. Але пры гэтым там дакладна прапісаны ўсе патрабаванні як да кантралёраў, так і да суб’ектаў гаспадарання. Празрыста і зразумела вызначаны парадак і ўмовы пачатку кантрольных праверачных мерапрыемстваў, тэрміны правядзення, адказнасць як кантралёраў, так і суб’ектаў гаспадарання за невыкананне патрабаванняў, якія прадпісаны ўказам.

«Мы ўпершыню вызначылі ў заканадаўстве, што такое маніторынг (вельмі часта суб’екты гаспадарання ўзнімалі гэта пытанне). Такая працэдура вельмі дакладна рэгламентавана, — расказаў падрабязнасці генеральны пракурор. — Пашыраны правы і абавязкі суб’ектаў гаспадарання ў частцы права на абскарджанне акта рэвізіі, вынікаў кантрольных мерапрыемстваў, маніторынгу». Дакладна прапісаны механізм, звязаны з пачаткам і завяршэннем працэсу кантрольных і праверачных мерапрыемстваў, а таксама многія іншыя рэчы, якія, як падкрэсліў Андрэй Швед, накіраваны ў першую чаргу на тое, каб дэбюракратызаваць працэдуру, звязаную з праверачнымі мерапрыемствамі.

«Кантрольных мерапрыемстваў будзе менш. Мы ўзмацнілі ў праекце (указа. — Заўвага БЕЛТА) патрабаванні да абгрунтавання пачатку праверачных мерапрыемстваў. Гэта значыць вельмі дакладна прапісана, што тыя, хто прыходзіць правяраць, павінны абгрунтаваць, чаму прыходзяць. Калі яны гэта не абгрунтоўваюць, тады адказваюць ужо кантралёры па ўсёй строгасці закону. Таму праверак будзе менш, але яны павінны быць больш эфектыўнымі. Таму што кантралёры ў адпаведнасці з указам, калі ён будзе падпісаны, будуць прыходзіць толькі туды, дзе ёсць дакладная інфармацыя аб парушэннях», — растлумачыў генпракурор.

Тое ж самае, паводле яго слоў, датычыцца і правядзення маніторынгаў. «Калі раней былі заўвагі з боку суб’ектаў гаспадарання, прадпрымальнікаў наконт таго, што пад выглядам маніторынгу, як яны гавораць, „кашмарылі нас“ — гэтага ўжо не будзе. Працэдура прыкладна такая ж, як і праверка: вельмі строгія патрабаванні і па тэрмінах, і па абгрунтаванні, па выніках. Калі прыйшоў (правяраючы. — Заўвага БЕЛТА), проста так ужо адтуль не пойдзеш. Ты павінен пакінуць дакумент: што рабіў, з якой мэтай, чаму туды прыйшоў. З гэтым дакументам будзе працаваць кіраўнік суб’екта гаспадарання, прадпрымальнік і тады даваць ацэнку ўжо дзеянням кантралёраў», — сказаў Андрэй Швед.

Праект указа перад нарадай абмяркоўваўся на ўзроўні ўрада, Адміністрацыі Прэзідэнта, Камітэта дзяржкантролю. Па выніках мерапрыемства кіраўнік дзяржавы падтрымаў дакумент і ў бліжэйшы час ён будзе ўнесены яму на разгляд.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы