Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Урад узяў на асаблівы кантроль цэнаўтварэнне на мяса-малочную прадукцыю і кандытарскія вырабы

20.06.2025

Урадам узята на асаблівы кантроль цэнаўтварэнне на мяса-малочную прадукцыю і кандытарскія вырабы, адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.

У красавіку 2025 года ўрад прадаставіў вытворцам права самастойна павышаць адпускныя цэны. Вытворцы, у якіх была неабходнасць палепшыць сваё фінансавае становішча, гэтым правам скарысталіся. З 20 чэрвеня 2025 года ў мэтах недапушчэння спекуляцыйнага і неабгрунтаванага росту цэн урадам будзе ўзяты на кантроль працэс павышэння вытворцамі цэн на мяса-малочную групу тавараў і кандытарскія вырабы.

У паведамленні адзначаецца, што далейшае павышэнне цэн на гэтыя тавары звыш 0,3 працэнта ў месяц неабходна абгрунтаваць Камісіі па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 чэрвеня 2025 года нумар 341).

Пры гэтым на кантроль узяты цэны па ўсім ланцужку: ад сельскагаспадарчага вытворцы да розніцы. Абгрунтаваць названай Камісіі цяпер неабходна таксама павышэнне цэн на малако-сыравіну, свіней, буйную рагатую жывёлу, якія пастаўляюцца для перапрацоўкі. У розніцы прадаўжаюць дзейнічаць гранічныя надбаўкі.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы