Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Маштабны продаж тавараў для школьнікаў пачнецца ў Беларусі з 15 ліпеня

09.07.2025

Сезон гандлю таварамі для школьнікаў стартуе
Беларусі з 15 ліпеня. Задача гандлёвых аб'ектаў - паказаць шырокі асартымент адзення, абутку, вучнёўскай галантарэі. Аб гэтым паведаміла на семінары па падрыхтоўцы да школьнага сезона намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У семінары бралі ўдзел прадстаўнікі суб'ектаў гаспадарання і дзяржаўных органаў.

Як адзначыла Святлана Караткевіч, суб'екты гандлю актыўна ўключыліся ў працу. Арыентыровачна, камплекты адзення і абутку для школьнікаў (хлопчыкаў і дзяўчынак) будуць каштаваць ад Br400 да Br476. "Гэта максімальныя лічбы. Па ўзроставых катэгорыях сума будзе адрознівацца: камплекты для хлопчыкаў 1-4-х класаў будуць каштаваць Br64 - Br400, 5-9-х класаў - Br93 - Br441, 10-11-х класаў - Br125 - Br476, для дзяўчынак 1-4-х класаў - Br5-6, - Br373, 10-11-х класаў - Br89 - Br423", - сказала яна.

Таксама будзе прадстаўлена канцылярыя на выбар. Кошты павялічыліся нязначна.

Маштабны распродаж тавараў для школьнікаў, у тым ліку школьныя кірмашы, будзе арганізаваны пачынаючы з сярэдзіны ліпеня. Да іх актыўна падключацца прадпрыемствы канцэрна "Беллегпрам" і іншыя беларускія вытворцы.

Асобна Святлана Караткевіч спынілася на рэалізацыі тавараў айчыннай вытворчасці. Іх долю плануецца павялічваць. Ужо звыш 100 аб'ектаў гандлю далучыліся да пагаднення МАРГ аб павышэнні эфектыўнасці продажаў беларускіх тавараў. Дакумент размешчаны на сайце ведамства. У 2025 годзе доля рэалізацыі тавараў айчыннай вытворчасці павінна скласці 63 працэнты, у тым ліку па харчовых - 85 працэнтаў, па нехарчовай групе - 38,1 працэнта ў цэлым па рэспубліцы.

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы