Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Не губляючы ні хвіліны: у гаспадарках Капыльшчыны жніво ў самым разгары

24.07.2025

Мінулая пятніца выдалася халаднаватай для сярэдзіны ліпеня і з самага ранку пагражала дажджом. Выходзячы на працу, кожны з нас пастараўся абавязкова захапіць з сабою парасон. Вось і ўсё вырашэнне праблемы. Толькі ці праблема гэта, калі яе можна вырашыць з дапамогай парасона?

Нібыта ў іншым вымярэнні, якое поўнасцю залежыць ад надвор’я, жывуць і працуюць зараз хлебаробы. Разгарнулася найважнейшая летняя сельскагаспадарчая кампанія — жніво, і хацелася б, каб нябесная канцылярыя спрыяла вяскоўцам. Ды не заўсёды так атрымліваецца. Вось і сёлетняя ўборачная праходзіць у даволі няпростых умовах.

— Учора дзень выдаўся добрым, не было дажджу, дык нашы камбайнеры адпрацавалі ўдарна, — падзяліўся галоўны аграном ААТ «Піянер-Агра» Захар Круглік, з якім мы наведаліся на поле ля вёскі Чарнагубава, дзе ў дзень нашага прыезду працавалі збожжаўборачныя экіпажы. Убіралі азімы ячмень, а наперадзе яшчэ палеткі рапсу, пшаніцы, жыта і іншых культур.

На жніве ў гаспадарцы сёлета будзе занята дзевяць камбайнавых экіпажаў, дарэчы, усе працуюць без памочнікаў. Пакуль жа на жніво выйшлі толькі шэсць камбайнаў, астатнія механізатары спяшаюцца завяршыць нарыхтоўку сенажу з траў другога ўкосу, якія таксама да гэтага часу паспелі. На дзень нашай сустрэчы лідзіравалі Дзмітрый Кунцэвіч (на новым камбайне) і Сяргей Дубіна. Тут, на полі ля Чарнгубава, мы і сустрэліся з вышэйназванымі і іншымі камбайнерамі. Прыемна было бачыць знакамітага не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне Віктара Манеціна. Як і заўсёды, ён быў у добрым настроі, жартаваў і ніколькі не засмучаўся, што пакуль не ў пераможцах. Вопытны механізатар ведае, што ўборачная разгарнулася яшчэ нядаўна і рана рабіць нейкія прагнозы наконт лідарства.

Камбайнер Сяргей Дубіна жыве сёння тым жа галоўным клопатам, што і ўсе вяскоўцы — жнівом. Вось ужо сёмы год запар ён па рашэнні райвыканкама на час гэтай гарачай пары камандзіраваны з КУП «Капыльская ЖКГ» на дапамогу. У ААТ «Піянер-Агра» яго цэняць за высокую працавітасць, адказнасць, ушаноўваюць у калектыве.

У час гутаркі з удзельнікамі жніва «Піянер-Агра» міжволі адзначыў, што ўсе яны як на падбор, усмешлівыя, працуюць з добрым настроем. У іх ліку Аляксандр Лапотка, Яўген Гудкоў, Сяргей Рыдаў і іншыя.

Прыязджалі да камбайнаў і ад’язджалі з поўнымі кузавамі аўтамабілі. Гэта старанна рабілі сваю справу вадзіцелі.

— Усе хлопцы стараюцца, асабліва Сяргей Лазюк, не губляюць ніводнай хвіліны, — растлумачыў Захар Круглік. — Ад аператыўнасці і стараннасці залежыць і ход жніва, і іх заробкі.

— Як працуецца? — пытаемся.

— Нармальна, — адказалі на звыклае пытанне камбайнеры. — Толькі б вось надвор’е спрыяла... А так усё добра. І кормяць, дарэчы, смачна і каларыйна.

Напружаны, вядома, цяпер час, але ж так было і заўсёды будзе. Жніво — гэта вечнае, як само жыццё, паняцце, святая справа. Таму і не скардзяцца хлебаробы на напружаны рытм, на тое, што трэба працаваць, як кажуць, з самага ранку да позняга вечара. Галоўнае — бачыць плён гэтай працы: паток збажыны, што з бункера перасыпаецца ў кузаў машыны.

— Нашы камбайнеры — адна каманда. Кожны бачыць перад сабой мэту і разумее, як яе дасягнуць. А мы стараемся ва ўсім ім спрыяць. Гэта датычыцца і абнаўлення тэхнікі, і своечасовага рамонту, і годнага заробку, — сцвярджае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Піянер-Агра» Ганна Бахта.

Автор: Сергей Козел
«СП»

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы