Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Звыш 10,7 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы сабралі ў Беларусі

10.11.2025
 

Звыш 10,7 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы сабралі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

«Паводле аператыўных даных на 10 лістапада, з палёў краіны намалочана 10 725 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. Гэта на 715 тыс. тон больш, чым на аналагічную дату мінулага года», — расказалі ў прэс-службе.

У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай — 2663 тыс. т, Брэсцкай — 2172 тыс. т, Гродзенскай — 2096 тыс. т, Гомельскай — 1366 тыс. т, Магілёўскай — 1359 тыс. т, Віцебскай — 1069 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 97 працэнтаў плошчаў, што складае 2239 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43,4 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 5,3 ц/га.

Нарыхтавана льнотрасты 204 тыс. т, ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 11,8 ц/га.

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана са 100 працэнтаў плошчаў, што складае звыш 1 млн га. Нарыхтавана сенажу 14 009 тыс. т (больш за 100 працэнтаў плана), сіласу — 19 738 тыс. т (95 працэнтаў плана), травяных кармоў — 9674 тыс. т кармавых адзінак (96 працэнтаў плана).

Цукровыя буракі ўбраны з 96 працэнтаў плошчаў, або 102 тыс. га. Накапана 5483 тыс. т караняплодаў. Ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 47 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 75 працэнтаў буракоў, што складае 4132 тыс. т.

Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 227 тыс. т, што на 72 тыс. т больш, чым на гэту ж дату мінулага года. Засеяныя плошчы складаюць больш як 8 тыс. га, ужо ўбрана 99 працэнтаў.

Узарана пад зябліва 900 тыс. га, што складае 63 працэнты ад плана 1432 тыс. га.

belta.by

Крыніца: belta.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы