«Раней выданне можна было знайсці толькі ў бібліятэках. У свабодным продажы яго не было. Цяпер любы жадаючы можа адкрыць атлас у інтэрнэце, хутка знайсці патрэбную інфармацыю і пры неабходнасці павялічыць маштаб аб’ектаў», — расказалі ў прэс-службе.
Як паведамлялася, Гран-пры «Трыумф» 64-га нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» атрымала выданне «Нацыянальны атлас Беларусі» (РУП «Белкартаграфія»), абноўленае і дапоўненае. Атлас складаецца з 20 раздзелаў, якія даюць поўнае ўяўленне аб беларускай дзяржаве: гісторыі, культуры, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, беларускіх гаворках. Гэта ўнікальная праца, над якой работа вялася з 2022 года больш як 400 спецыялістамі з розных галін навукі і практыкі. Над выданнем працавалі прадстаўнікі больш як 50 дзяржаўных арганізацый.
Крыніца: belta.by



