Месцамі па рэспубліцы 9 лютага захаваецца галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. У сувязі з гэтым узнікае шэраг фактараў небяспекі. Сярод іх ратавальнікі называюць пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадачы, ускладненне руху транспарту, павелічэнне верагоднасці ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў, рызыка траўматызму насельніцтва.
Крыніца: belta.by



