Асацыяцыя актыўна займаецца дабрачыннасцю. «Супрацоўнічаем з прадпрыемствамі: за мінулы год аказалі шматдзетным сем’ям дапамогу амаль на 1 млн бел. руб. — адзенне, абутак, прадукты, дзіцячае харчаванне, медыкаменты, усё неабходнае», — расказала Таццяна Краўчанка.

Акрамя гэтага, у мінулым годзе БАШБ праводзіла мерапрыемствы з урачом-анколагам Нінай Антоненкавай у Бараўлянах. «Яна аглядала нашых шматдзетных маці. Думаю, у бягучым годзе прадоўжым гэту работу — Ніна Мікалаеўна пазітыўна адгукнулася на нашу прапанову, за што мы ёй вельмі ўдзячны. Не кожная шматдзетная маці можа дазволіць сабе агляд спецыялістаў, дыспансерызацыю і ўсё астатняе», — растлумачыла старшыня.
Крыніца: belta.by



