Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

4 – 5 верасня 2021 года ў г.Капыль Мінскай вобласці адбудзецца XХVIII Дзень беларускага пісьменства пад слоганам «Слова нас аб'ядноўвае»

30.08.2021
Адной з важных частак Дня пісьменства па традыцыі стане правядзенне міжнароднага круглага стала з удзелам пісьменнікаў, філосафаў, грамадскіх і культурных дзеячаў блізкага і далёкага замежжа.

Мерапрыемства пройдзе 4 верасня 2021 г. у 12.00 у г.Капыль ў фарматах афлайн і анлайн. Акрамя таго, 4 верасня адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя "Капыльскія чытанні", а таксама творчы вечар для ўдзельнікаў і гасцей свята ад Саюза пісьменнікаў Беларусі. 5 верасня - асноўны дзень свята. Ключавыя мерапрыемствы: урачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства; перадача эстафеты гораду Добрушу (Гомельская вобласць) - сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2022 годзе; цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі; цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVIII Дню беларускага пісьменства; адкрыццё помніка Цішку Гартнаму (Жылуновічу Дзмітрыю Фёдаравічу) - ураджэнцу г.Капыль, беларускаму пісьменніку, драматургу, літаратурнаму крытыку, перакладчыку, дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу, Акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай сталіцам Дня беларускага пісьменства; адкрыццё алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі – наватарскі праект Саюза мастакоў. ўрачыстая цырымонія закрыцця Дня беларускага пісьменства. На працягу двух дзён традыцыйна будзе працаваць Фестываль кнігі і прэсы. У рамках фестывалю жыхары і госці горада змогуць наведаць павільёны: "Памяць", дзе будуць прадстаўлены кнігі па гісторыі Беларусі, пройдуць сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя праекта "Партызаны Беларусі" выдавецкага дома "Беларусь сегодня"; "Традыцыі і сучаснасць" – можна будзе азнаёміцца з выставай кніг, якія распавядаюць пра традыцыі і звычаі Беларусі. Будзе арганізаваны паказ абраду "Цары", уключанага у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама прадастаўлена магчымасць для моладзі прыняць удзел у аўтэнтычным вясельным абрадзе; "Разам з кнігай мы расцём" – літаратура для дзяцей і падлеткаў, пройдуць сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае; "Слова пісьменніка" – сустрэчы з сучаснымі беларускімі аўтарамі, аўтограф-сесіі; "Адзінства" – павільён, прысвечаны Году народнага адзінства. Акрамя таго, будуць працаваць гандлёвы павільён ААТ "Белкніга", экспазіцыі рэспубліканскіх СМІ і СМІ Мінскай вобласці, "Паштовы павільён" РУП "Белпошта", тэматычныя літаратурныя і спартыўныя пляцоўкі.

Источник http://mininform.gov.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы