Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыну прыбыў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін

05.09.2021
Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання Дня беларускай пісьменнасці.

Гасцей сустракалі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык і намеснік старшыні Святлана Лосік.

Патрыяршы экзарх Веніямін і Сяргей Пілішчык

Шмат вернікаў сабралася ў святочны дзень, які аб’яднаў цэлыя сем’і. Менавіта таму было так шмат дзяцей-падлеткаў, школьнікаў малодшых класаў і немаўлят.

У храме Узнясення Гасподня адбылася святочная літургія, якую правеў Экзарх усяе Беларусі Веніямін, пасля чаго прайшло святочнае прычасце.

Патрыяршы экзарх Веніямін звярнуўся да ўсіх прыхажан і ўдзельнікаў навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў»:

— У гэты Дзень беларускага пісьменства мы сабраліся, каб прыняць удзел у свяце. Многія прыйшлі памаліцца ў адданні свята Успення Прасвятой Багародзіцы. Акрамя таго на працягу некалькіх гадоў устаноўлена, першую нядзелю верасня здзяйсняць малебен, у якім людзі звяртаюцца да Бога з просьбай, аб тым, каб усё было добра і гарманічна.

Вакол храма прайшоў Хрэсны ход з Загор’е-Сталовіцкім вобразам Пакрова Прасвятой Багародзіцы і нязгаснай лампадай, у якой гарыць Благадатны Агонь, што на Вялікдзень быў завезены ў Беларусь і знаходзіўся у Мінскім кафедрльным саборы, а сёння дастаўлены ў Капыль.

Пасля заканчэння Хрэснага ходу адбыўся чын асвячэння прыхаджан святой вадой. А потым — перадача Благадатнага Агню на свечкі прыхажан. Усе жадаючыя змаглі запаліцца ад нязгаснай лампады.

Сваімі уражаннямі падзяліўся куратар экспедыцыі «Дарога да Святыняў» Аляксей Хлястоў:

— У Капылі я ўжо быў, і сёння, калі прыбыў у ваш гарадок, я яго не спазнаў і быў наогул здзіўлены тым, якія адбыліся дзіўныя змены і людзі як змяніліся. Адукацыя і духоўнасць заўсёды ішлі рука аб руку, і, канешне, хочацца пажадаць Капылянам і ўсім людзям, каб у сэрцах і душах кожнага гарэў яркі і Жыватворны агонь дабра і благадаці.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Источник http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы