Падзея была прысвечана Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь і ўяўляла сабой прэзентацыю аўтарскага праекта лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава.

Кніга, куды ўвайшлі цікавыя фотаздымкі беларусаў 20-30 гадоў, была высока адзначана намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігарам Петрышэнкам.
— Гэта выданне павінна дапамагчы перш за ўсім настаўнікам выхоўваць сапраўднага патрыёта, — падкрэсліў Ігар Віктаравіч.


Тут жа вялікай цікавасцю карысталіся рэпрынтныя выданні газет і друкаваных лісткоў, якія выходзілі на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі.



Дзіяна ТКАЧЭНКА
Источник http://www.kopyl.by




