Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Вельмі цікава былі аформлены тэматычныя пляцоўкі ўстаноў адукацыі Капыльшчыны, прысвечаныя Дню пісьменства

07.09.2021
Вельмі цікава былі аформлены тэматычныя пляцоўкі устаноў адукацыі, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства.

Напрыклад, пляцоўка Каменскага ВПК д/с-СШ была прысвечана знакамітаму земляку, пісьменніку Яну Скрыгану. Тут жа устаноўлены невялікі макет хаты, дзе нарадзіўся літаратар, яго кнігі.

Дачка Яна Скрыгана Галіна Іванаўна ля стэнда Каменскага ВПК д/с-СШ

– На свята я прыехала з вельмі добрым настроем, – гаворыць дачка пісьменніка Галіна Скрыган. – Ды і навогул са школьным музеем мы падтрымліваем цесную сувязь, а сёлета адсвяткуем 10-годдзе са дня яго адкрыцця.

Выстава СШ № 2 г. Капыля таксама была прысвечана вядомаму земляку Цішку Гартнаму, а дашкольныя ўстановы зрабілі акцэнт на творчасці як сваіх выхаванцаў, так і выхавальнікаў.

Выстава СШ № 2

І амаль у кожнай – на старонках кніг былі змешчаны вершы пра родны Капыль.

Прэзентацыя Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Сонейка»

Анёлы, якія вырабілі супрацоўнікі ЦКРАіР

Павільён гімназіі № 1 Капыля прывабліваў цікавымі рарытэтнымі рэчамі: “Священной исторіей ветхаго и новага завъта” выдання 1887 года, драўляным ліхтарыкам і пацямнелым ад часу самаварам.

Падарожжа по Капыльшчыне ад гімназіі № 1

А педагогі Доктаравіцкай СШ з гонарам прадстаўлялі свайго земляка, паэта Аляксея Коршака, які загінуў у маладым узросце на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Выстава Доктаравіцкай СШ

Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник http://www.kopyl.by

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы