25 ліпеня, Капыль /Уласн. iнф./Гаспадаркамі раёна ўбрана 19,5% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур, намалочана 29596,2 тоны збажыны, сярэдняя ўраджайнасць складае 42,0 ц/га.Найбольш хуткія тэмпы работ у ААТ “Скабін” — убрана 38,3% плошчаў, “Капыльскае” — 28,8%, “Ціміразеўскі” — 25,5%. Самая высокая ўраджайнасць збожжавых культур зафіксавана ў ААТ “Семежава” — 59,8 ц/га, філіяле “Лакнея” – 57,7 ц/га , ААТ“Скабін” — 51 ц/га, “Піянер-Агра” — 50,0 ц/га.




