Людміла Ніжэвіч і Ірына Гарэльская ( у цэнтры) з калектывам установы адукацыі
За шматгадовую добрасумленную працу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Ірына Уладзіміраўна і Ігар Валер’евіч удастоены Падзякі старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі.
– Гэта вельмі высокая адзнака сапраўднага чалавека працы, – падкрэсліла Людміла Ніжэвіч. – Толькі той, хто дбае пра сваю краіну, шчыра клапоціцца пра якасць выкананай справы, можа лічыцца сапраўдным грамадзянінам. А агульная работа, якая складаецца з працы кожнага, павінна прыносіць плён і карысць сваёй Радзіме.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Источник http://www.kopyl.by