Паважаныя жыхары Капыльшчыны!
 Прыміце віншаванні з дзяржаўным святам!
 Сёння дзяржаўная сімволіка абараняе суверэнітэт Беларусі і аб’ядноўвае ўсіх нас у імкненні зберагчы жыццёвы ўклад, гераічнае мінулае і спрадвечныя традыцыі. Нашы сімвалы выхоўваюць пачуццё патрыятызму і грамадзянскага абавязку, натхняюць на новыя здзяйсненні на карысць Айчыны!
 Толькі разам пад адзіным флагам мы зможам паспяхова адказваць на ўсе выклікі часу, эфектыўна развіваць эканоміку, умацоўваць і абараняць незалежнасць і бяспеку нашай краіны, будаваць сваю будучыню пад мірным небам!
 Здароўя, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў на карысць нашай суверэннай, мірнай і любімай Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Источник «СП»

 
  
  
                            



 
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
						 
			 