Паважаныя землякі, са святам!
 Дзяржаўныя сімвалы сучаснай Беларусі заснаваны на гераічнай гісторыі нашага народа і адлюстроўваюць такія якасці беларусаў, як міралюбівасць і працавітасць, мужнасць і смеласць у барацьбе за сваю незалежнасць.
 Герб, флаг і гімн Рэспублікі Беларусь заўсёды нагадваюць нам пра дом, даюць магчымасць адчуць, што беларусы — гэта адзіны народ. У нас свая дзяржава, свая культура.
 Жадаю вам і вашым сем’ям здароўя, шчасця, добрага настрою, сіл і бадзёрасці для плённай працы на карысць Рэспублікі Беларусь.
 Людміла НІЖЭВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах
Источник «СП»
 
  
  
                            



 
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
                             
						 
			 