Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Копыльщине продолжается мониторинг по условиям труда и проживания молодых специалистов

12.03.2025

На першае працоўнае месца ў Капыльскае райспажыўтаварыства ў мінулым годзе прыйшлі 15 маладых спецыялістаў, у жыллёва-камунальную гаспадарку — чатыры.

Днямі быў праведзены маніторынг умоў працы і пражывання моладзі. З удзелам прадстаўнікоў галіновых прафсаюзаў і ідэалагічных структур разгледжаны пытанні адаптацыі ў працоўных калектывах. Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Гарбацэвіч разам з галоўным спецыялістам аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Аленай Малеж, спецыялістам райкама ГА «БРСМ» Настассяй Давыдзенка паглядзелі, у якіх умовах жыве моладзь. У ходзе маніторынгу вывучалася замацаванне за імі настаўнікаў, узровень заработнай платы, а таксама правілы ўнутранага працоўнага распарадку.

Падчас дыялогавай пляцоўкі персанальна з кожным юнаком і дзяўчынай пазнаёмілася намеснік старшыні райвыканкама Святлана Маліноўская.

Пазнаёмімся з некаторымі з іх і мы.

Начальнік гандлёвага аддзела райспажыўтаварыства Данііл Лугоўскі прыехаў на працу пасля заканчэння Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта ў Гомелі. Расказвае, што Капыль выбраў сам. Хлопец, які нарадзіўся, вырас і жыве зараз у Слуцку, дзеліцца ўражаннямі:

— Мяне вельмі цёпла сустрэў калектыў. Тут працуюць светлыя, добразычлівыя людзі, з якімі вельмі лёгка. Усе стараюцца дапамагчы, падказаць, параіць. Кожны дзень езджу дамоў, падвоз забяспечвае арганізацыя.

Эколаг КУП «Капыльская ЖКГ» Марыяна Скобля закончыла аграрны каледж у Навагрудку, адкуль сама родам. У пакоі інтэрната, выдзеленым ёй прадпрыемствам, дзяўчына жыве адна. Умовамі працы і пражывання задаволена:
— Пакой нядрэнны, галоўнае, што добрыя суседзі. Ёсць усё, што неабходна для камфортнага пражывання. Канешне, мне многаму яшчэ трэба навучыцца, але веру, што на прадпрыемстве наб’ю руку і стану прафесіяналам сваёй справы.

Прадавец магазіна «Родны кут» па вуліцы Цімкавіцкай у Капылі Алёна Канончык скончыла Капыльскі дзяржаўны каледж. Святлана Маліноўская пацікавілася ў дзяўчыны, ці няма складанасцей на працоўным месцы.

— Абсалютна ніякіх. За мной замацаваны настаўнік, які дапамагае ўнікнуць у прафесію, зразумець усе тонкасці. Астатнія калегі таксама дапамагаюць і словам, і справай, — адказала Алена.

Але ў далейшым сябе дзяўчына бачыць поварам. таму спецыялісты райспажыўтаварыства параілі ёй атрымаць гэту спецыяльнасць у Баранавіцкім тэхналагічным каледжы.

Таваравед Кацярына Шкурынская зарэкамендавала сябе за гэты непрацяглы тэрмін адказным і добрасумленным работнікам, якому можна даверыць любую справу. Яна атрымлівае вышэйшую адукацыю ў спецыялізаванай ВНУ ў Гомелі. Жыве з бацькамі. Вольны час прысвячае заняткам вакальнымі спевамі, таму яе выступленні можна ўбачыць падчас раённых канцэртаў.

Кладаўшчык гандлёва-размеркавальных складоў Віктар Палавінкін сваю спецыяльнасць нараўне яшчэ з адной — лагіста — атрымаў у Капыльскім дзяржаўным каледжы. Юнак вельмі задаволены калектывам, у які ён трапіў. Любіць сваю работу, але будучыню бачыць у праграміраванні.

Важна адзначыць, што як у райспажыўтаварыстве, так і ў ЖКГ для маладых спецыялістаў прадугледжаны пэўны пакет гарантый, які ўключае ў сябе выплаты да асноўнай зарплаты і аднаразовыя пад’ёмныя. Пры стварэнні сям’і маладажоны атрымліваюць грашовую дапамогу. Сродкі ўкладваюцца ў аздараўленне работнікаў прадпрыемстваў і іх дзяцей: аказваецца дапамога ў набыцці пуцёўкі ў санаторыі і дзіцячыя аздараўленчыя лагеры.

— Абарона сацыяльна-эканамічных, працоўных правоў і інтарэсаў працуючай моладзі з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці адміністрацый і прафсаюзаў. Забеспячэнне маладых спецыялістаў камфортнымі ўмовамі для працы і пражывання — важны аспект замацавання моладзі на першым працоўным месцы, — падкрэсліла Святлана Маліноўская. — На сустрэчах з маладымі кадрамі мы заўсёды расказваем пра прадугледжаныя гарантыі і правы, пільную ўвагу ўдзяляем узроўню заработнай платы, забеспячэнню жыллём, пытанням аховы працы. Важна, каб юнакі і дзяўчаты, якія прыйшлі пасля вучобы на сваё першае працоўнае месца, адчулі сябе запатрабаванымі, змаглі смела прымяніць атрыманыя тэарэтычныя веды на практыцы і ў поўным аб’ёме набыць увесь сацыяльны пакет. У калектыўных дагаворах прадпрыемстваў раёна маецца раздзел, які прадугледжвае аказанне дапамогі новым работнікам. Магу з упэўненасцю сказаць, што з маладымі спецыялістамі на прадпрыемствах і ў арганізацыях узаемадзейнічаюць даволі актыўна. За імі замацоўваюць старэйшых калег. І гэта мае станоўчы эфект. З моладдзю неабходна працаваць, але трэба, каб і яна сама адгукалася на тое, што ёй прапануюць.

Автор: Сергей Козел
«СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы