Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Копыльщина представила яркую программу, центральным элементом которой стал творческий номер «Сказ пра Капыль»

09.12.2025

Капыльскі раён паспяхова выступіў на XXI абласным фестывалі народнай творчасці «Напеў зямлі маёй». Гэта маштабная падзея, якая аб’ядноўвае ўсе раёны Міншчыны, ужо больш за два дзесяцігоддзі служыць пляцоўкай для прэзентацыі лепшых узораў культурнай спадчыны рэгіёна.

Сёлета свята сабрала яркія выступленні з 23 раёнаў. Капыльшчына прадставіла яркую праграму, цэнтральным элементам якой стаў творчы нумар «Сказ пра Капыль». Ён быў прысвечаны 1020-годдзю горада і створаны на аснове аднайменнай аўтарскай песні Вольгі Даманскай, музыка Аляксандра Ермакова.

На сцэну выйшлі лепшыя творчыя сілы раёна: харэаграфічныя калектывы Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, артысты Капыльскага РЦК: салісты Аляксандр Ермакоў, Захар Нікіценка, Вячаслаў Курчык і харэаграфічны калектыў, а таксама абрадавы гурт «Цары» Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу, тэатр моды «МодиЮн». Іх выступленні, якія спалучалі народныя матывы, цёплы гумар і высокае майстэрства, атрымалі прызнанне.

— Мы ганарымся тым, што змаглі годна прадставіць традыцыі і творчы патэнцыял Капыльскага раёна на такой маштабнай культурнай пляцоўцы, — каменціруе начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юха. — Нашы калектывы выступілі зладжана і натхнёна, што пацвярджае высокая ацэнка журы — Дыплом лаўрэата II ступені. Для нас гэта не проста ўзнагарода, а сведчанне таго, што Капыльскі раён працягвае актыўна захоўваць і развіваць народную творчасць, аб’ядноўваючы людзей любоўю да сваёй культуры.

Автор: Наталья Давыденко
«СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы