Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Тимковичи зовут в гости – 20 июня пройдет V фестиваль «Цімкавіцкія вытокі»

05.06.2026

20 чэрвеня ў Цімкавічах Капыльскага раёна адбудзецца V літаратурна-музычны фестываль «Цімкавіцкія вытокі», прысвечаны дню нараджэння класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага — яскравага прадстаўніка беларускай прозы, таленавітага драматурга і публіцыста, літаратурнага крытыка і перакладчыка. Родная вёска Цімкавічы, дзе вучыўся і гадаваўся пісьменнік, яе прырода, гаворка і побыт аднавяскоўцаў вельмі моцна паўплывалі на творчасць Кузьмы Чорнага, які зазначаў: «дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма». Многія аднавяскоўцы сталі героямі яго твораў. «Мне б на ўсё жыццё хапіла апісваць цімкаўцаў», — часта гаварыў пісьменнік.

Свята ладзіцца ў філіяле «Літаратурны музей Кузьмы Чорнага» і на прылягаючых тэрыторыях сумесна з Капыльскім райвыканкамам і ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Час правядзення: 16:00 — 21:00.

Сёлета музычная праграма юбілейных «Цімкавіцкіх вытокаў» абяцае быць насычанай. На галоўнай сцэне выступяць народны сямейны ансамбль «Жывіца» з Пухавіцкага раёна, артыстка беларускай эстрады Святлана Шыманская, гурт «Двое», а таксама творчыя калектывы Капыльшчыны.

Як і ў папярэднія гады, гасцей чакаюць сустрэчы з вядомымі і маладымі пісьменнікамі, музейныя квэсты і квізы, майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых.

У Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага пройдуць экскурсіі і традыцыйнае чаяванне «Каля самавара Кузьмы Чорнага», дзе можна будзе даведацца пра старонкі з жыцця класіка і адчуць асаблівую атмасферу гасціннасці, якой славяцца Цімкавічы.

Таксама на свяце будуць працаваць выставы-продажы майстроў народнай творчасці, выставы сельскагаспадарчых арганізацый Капыльскага раёна з дэгустацыяй страў беларускай кухні, кропкі грамадскага харчавання.

Запрашаем усіх аматараў літаратуры, музыкі ды падарожжаў у Цімкавічы! Вы пабываеце ў вёсцы са старадаўняй гісторыяй, пазнаёміцеся з музеем Кузьмы Чорнага, незабыўна правядзеце час на свежым паветры за вершамі, спевамі ды танцамі. І ўсё гэта — у творчай, гасціннай атмасферы, у прыязнай і каларытнай кампаніі мясцовых жыхароў.

Падрабязная праграма з’явіцца на сайце bellitmuseum.by.

Музей арганізуе транспарт на мерапрыемства па маршруце Мінск-Цімкавічы-Мінск. Квіткі — 35р. Браніраванне месцаў: +375 (17) 363-94-65. Квіткі можна набыць у касе ДМГБЛ па адрасе г.Мінск, вулМ.Багдановіча, 13 або па спасылцы

«СП»

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы