15 лiпеня, Копыль /Удасн. iнф./. Аздараўленчая кампанія ў раёне працягваецца. 16 ліпеня заканчвае сваю работу аздараўленчы спартыўна-патрыятычны лагер “Алімпіец” на базе СШ № 3 г. Капыля. Днямі адкрыўся лагер “Непаседы” ў Грозаўскай СШ, дзе да 20 жніўня пройдуць дзве змены. А ў суботу да нас ізноў завітаюць юныя чэхаўскія спартсмены, якія будуць адпачываць у гімназіі № 1 г. Капыля.