Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сіла — у хлебе

30.07.2009

30 лiпеня, Копыль /Уласн. iнф./. Здавалася, зусім нядаўна з палеткаў сышоў апошні пасяўны агрэгат. І вось наступіў самы адказны ў жыцці кожнага хлебароба экзамен — жніво. Сёлета яно будзе асабліва напружаным, паколькі надвор’е працягвае гуляць з чалавекам у сваю, толькі яму аднаму вядомую гульню. Такіх шквалістых вятроў і моцных дажджоў не памятаюць нават старажылы. Пра гэта гаварыў падчас абласнога свята першага снапа, якое ладзілася 25 ліпеня ў ААТ “Старыца-Агра”, старшыня Мінаблвыканкама Леанід Крупец. Тое, што менавіта Капыльшчына прымала сёлетнія абласныя зажынкі, мае пад сабой трывалую аснову. “У вашага края багатыя працоўныя і баявыя традыцыі, ён славіцца сваімі добрымі працаўнікамі”, — сказаў Леанід Фёдаравіч, звяртаючыся да гаспадароў свята.
А свята атрымалася вельмі прыгожым і па-сапраўднаму народным. І не толькі таму, што на “Капыльскім падворку”, міма якога не змог прайсці ніхто з гасцей, было прадстаўлена шмат узораў дэкаратыўна прыкладнога мастацтва, паўсюдна гучалі народныя песні і найгрышы. Сюды сабраліся, як кажуць, “и стар и млад”, каб стаць удзельнікамі, як гэта вялося з даўніх часоў, ледзь не самай хвалюючай падзеі ў жыцці ўсіх, хто не толькі сее, даглядае, убірае хлеб, але і спажывае яго — абраду зажынання першага снапа.
Сярод удзельнікаў свята — старшыня Мінаблвыканкама Леанід Крупец, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь галоўны інспектар па Мінскай вобласці Мікалай Іванчанка, члены аблвыканкама, кіраўнікі абласных структурных падраздзяленняў, раённых выканаўчых камітэтаў, сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў нашага раёна, работнікі ААТ “Старыца-Агра”, жыхары бліжэйшых вёсак і проста людзі, якія імкнуліся па-дзяліць гэту важную падзею ў жыцці аграрыяў.
Каб абысці “Капыльскі падворак”, разгледзець усё тое, што там прапаноўвалі, і нават пачаставацца, і гадзіны было б мала. Кожная гаспадарка раёна імкнулася нечым здзівіць, прадэманстраваць свае здабыткі, майстэрства і фантазію. Не менш цікавымі былі і выставы, падрыхтаваныя работнікамі культуры, Цэнтрам дзіцячай творчасці. Калі некага замучыла смага або з’явілася жаданне падмацавацца, паласавацца прысмакамі, можна было звярнуцца ў гандлёвыя павільёны райспажыўтаварыства і, прысеўшы за столік пад ценем вялікага парасона, наталіць свой апетыт. Вялікае захапленне не толькі дзяцей, але і дарослых выклікаў размаляваны вазок, у які быў запрэжаны ладны конік. Абы толькі было жаданне пракаціцца!
Гучныя пазыўныя абвясцілі аб пачатку свята. Мілагучная песня, якая ўсхваляе прыгажосць нашага роднага краю, у выкананні Вольгі Даманскай, адразу настроіла ўсіх прысутных на лірычны лад. Са сцэны гучаць шчырыя словы ўдзячнасці хлебаробам за іх цяжкую, але такую патрэбную ўсім працу. Шаноўным гасцям дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах пад спевы народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” ўручаюць хлеб-соль. Слова мае старшыня Мінаблвыканкама Леанід Крупец: “Хочацца жыць і працаваць на гэтай зямлі, паколькі палітыка нашага Прэзідэнта, нашай дзяржавы накіравана на дабрабыт людзей. На палях Міншчыны — 600 тысяч гектараў хлеба, акрамя таго неабходна ўбіраць рапс, іншыя культуры. І самае галоўнае, каб мы працавалі ў адной запрэжцы, пры неабходнасці падстаўлялі адзін аднаму плячо, захавалі жыцці нашых працаўнікоў”. Леанід Фёдаравіч шчыра пажадаў усім удзельнікам свята, а ў іх асобе ўсім жыхарам Міншчыны дабрабыту, міру, згоды ў сем’ях і самае галоўнае — заўсёды хлеба на стале.
Да слоў віншавання са святам далучыўся і старшыня Капыльскага райвыканкама Міхаіл Бода: “Ад вас у першую чаргу залежыць лёс ураджаю, — сказаў кіраўнік раённай “вертыкалі”, звяртаючыся да камбайнераў, вадзіцеляў, дапрацоўшчыкаў зерня. — Мы верым у ваш вопыт і майстэрства, вашу працавітасць і добрасумленнасць, вялікую адказнасць за лёс ураджаю. Я думаю, што вы зробіце ўсё магчымае і немагчымае, каб убраць хлеб”.
Па даўняй традыцыі благаслаўленне на пачатак уборачных работ даў благачынны цэркваў Капыльскай акругі айцец Сергій. У свяце таксама ўзяў удзел ксёндз Аляксандр Вітко.
Пад гукі мелодыі ў выкананні народнага ансамбля народнай музыкі “Капыляне” жнеі, спытаўшы дазволу ў гаспадароў, зажынаюць першы сноп. Снапы са збажыны новага ўраджаю ўручаюцца гасцям і ўдзельнікам свята. “Ёсць такая народная традыцыя — трэба,  каб новы хлеб выязджаў на старым”. З такімі словамі вядучыя свята запрасілі Леаніда Крупца і Міхаіла Боду пераступіць праз сноп са старога ўраджаю, трымаючы ў руках новы.
Быў зачытаны зварот раённага выканаўчага камітэта да ўдзельнікаў жніва (кожны з іх атрымаў яго на памяць). Ад імя камбайнераў выступіў Віктар Дарашэвіч, перадавы механізатар ААТ “Старыца-Агра”. Ён запэўніў, што працаўнікі раёна зробяць усё, каб убраць хлеб хутка і без страт. Снапамі са збажыны новага ўраджаю, вузельчыкамі з вячэрай, у якія былі загорнуты караваі і квас, букетамі палявых кветак адорвалі галоўных удзельнікаў жніва і вядома ж увагай і пашанай, паколькі менавіта ад іх залежыць лёс будучага ўраджаю. А сёлета, як лічаць спецыя-лісты, на Капыльшчыне ёсць магчымасць атрымаць каля 200 тысяч тон збажыны, на ўборцы якой будзе задзейнічана 190 камбайнаў (з якіх 16 атрыманы ў бягучым годзе), 215 аўтамабіляў, 70 зернесушылак (4 пачнуць працаваць толькі сёлета).
Паспяхова падрыхтаваліся да жніва і ў ААТ “Старыца-Агра”. Як адзначыў кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Рудакоўскі, на рахунку прадпрыемства ўжо больш за 1000 тон збажыны, 250 тон рапсу. Уладзімір Анатольевіч у якасці гаспадара даў каманду: “Па машынах!”
Загулі маторы, і па палетку рушылі камбайны, каб даць старт жніву-2009 на Міншчыне.
Маргарыта САКОВІЧФота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
НА ЗДЫМКАХ: 1. На «Капыльскім падворку»; 2. Бласлаўленне дае айцец Сергій; 3 Зажынанне першага снапа.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы