11 жніўня, Копыль /Уласн. інф./. Што пасееш, тое і пажнеш. Гэтую народную мудрасць добра засвоіў старшы камбайнер СВК “Ціміразеўскі” Алег Пяцігорац. У веснавую кампанію не адзін дзесятак гектараў збожжавых прыйшлося пасеяць.
А цяпер надышоў час збіраць ураджай. Разам з Леанідам Логвіным на КЗС-1218 з раніцы да вечара старанна выконваюць сваю хлебаробскую справу. І робяць гэта “на выдатна”, з’яўляючыся лідэрам раённага маладзёжнага спаборніцтва. Ужо на ліку экіпажа па стане на 6 жніўня ўбраны 181 га і намалочана 838 т збожжа.
НА ЗДЫМКУ: Алег Пяцігорац і Леанід Логвін.
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА