13 кастрычнiка, Копыль /Уласн. iнф./. Яшчэ два этапы раённага сельскагаспадарчага праекта “Уладар вёскі-2” прайшлі на тэрыторыі Цімкавіцкага сельскага Савета. У конкурсе “Грыбная пара” вызначаны два пераможцы – Ігар Калыхан і Валерый Лазарэвіч – ім удалося назбіраць па два кілаграмы дароў лесу. А вось у кулінарным конкурсе па прыгатаванні страў нацыянальнай беларускай кухні ў рускай печы “Бабулін гладыш” журы аддало перавагу фаршыраванаму парасяці, якое запякла Яна Калыхан.