14 кастрычнiка, Копыль /Уласн. iнф./. Штодзённа каля 150-200 чалавек заняты на ўборцы агародніны і караняплодаў у гаспадарках раёна. А на выхадныя дні да іх далучаюцца і гараджане. Так, у мінулыя суботу-нядзелю на палетках СВК “Мажа-Агра”, “Пацейкі”, філіялаў “Грозава”, “Вялікая Раёўка”, “Крыніца”, РСУП “С “Лясное” аказвалі шэфскую дапамогу 415 прадстаўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў горада і раёна, каб як мага хутчэй да надыходу халадоў убраць ураджай.