20 кастрычнiка, Копыль /Уласн. iнф./. Бясспрэчна, Дзень маці для нашых самых любых, адзіных, цудоўных пачаўся з віншаванняў родных і блізкіх людзей. Гэта даволі прыемна. А яшчэ больш прыемна і нават нечакана пачуць цёплыя словы ад незнаёмых людзей. У час абедзеннага перапынку 14 кастрычніка на цэнтральнай плошчы Капыля прайшла маладзёжная акцыя па ўшанаванні матуль.
Ініцыятарамі яе правядзення выступілі райкам і райсавет грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. Члены гэтых арганізацый уручалі віншавальныя паштоўкі і восеньскія кветкі жанчынам-маці. Безумоўна, для многіх з іх гэта было прыемнай нечаканасцю, за што яны выказвалі словы ўдзячнасці ўдзельнікам акцыі.