23 кастрычнiка, Копыль /Уласн. iнф./. 10-11 кастрычніка ў г. Пружаны Брэсцкай вобласці адбыліся заключныя мерапрыемствы І адкрытага абласнога свята-конкурсу эстрадна-джазавай музыкі “Пружанскі блюз”.
У гэтым конкурсе чарговую перамогу атрымаў узорны эстрадны аркестр Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка. Конкурс праводзіўся па пяці намінацыях. У намінацыі “аматарскія аркестры эстраднай музыкі” нашаму калектыву было прысуджана званне лаўрэата, якое з’яўляецца найвышэйшай узнагародай конкурсу. Вельмі прыемна, што ў чарговы раз быў ацэнены высокі выканальніцкі ўзровень юных музыкантаў Капыльшчыны. Віншуем пераможцаў!