16 снежня, Капыль /Уласн. iнф./. У аўторак адбылася чарговая ХХVII сесія Капыльскага раённага Савета дэпутатаў. На разгляд дэлегатаў былі вынесены тры пытанні. Так, прымалася рашэнне па ўстанаўленні колькасці выбарчых акруг і сярэдняй колькасці выбаршчыкаў на кожную выбарчую акругу па выбарах у раённы Савет дэпутатаў XXVI склікання. Ішла размова аб некаторых пытаннях арэнды маёмасці і продажу акцый, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці Капыльскага раёна.