9 сакавiка, Капыль /Уласн. iнф./. 32,6 тысячы жыхароў налічваецца паводле папярэдніх падлікаў на Капыльшчыне: 9,9 тысячы — у горадзе і 22,7 тысячы – ў сельскай мясцовасці. Аб гэтым паведамілі ў аддзеле статыстыкі Капыльскага раёна.
Суадносіны мужчынскага і жаночага насельніцтва ў працэнтным выражэнні наступныя: па раёне мужчын – 46,6% і жанчын — 53,7%, у горадзе, адпаведна, 46,6% і 54,4%, сярод вяскоўцаў мужчыны складаюць 46,1%, жанчыны – 53,9%.