Так, супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям былі наведаны домаўладання, якія размешчаны ў Слабадакучынскім сельскім савеце.
Пры правядзенні прафілактычнай работы асаблівая ўвага надавалася сем'ям, якія знаходзяцца ў сацыяльнанебяспечным становішчы, адзінокім і адзінокапражываючым грамадзянам, асобам, схільным да злоўжывання спіртных напояў. Абследуючы домаўладанні, ўвага звярталася на захаванне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электрапрыбораў, на наяўнасць і стан аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. З усімі грамадзянамі праводзіліся прафілактычныя гутаркі, даводзілася аператыўная абстаноўка па пажарам, якая склалася за дадзены перыяд бягучага года.
У завяршэнні абследавання домаўладанняў супрацоўнікі адказалі на пытанні, якія цікавілі грамадзян.Прысутным была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя на супрацьпажарную тэматыку.